БЕЛВІАТ - мытнае агенцтва
Мытнае агенцтва «БЕЛВІАТ» было заснавана 7 снежня 1993 года. На працягу 31 года мы дапамагаем бізнесу ў адным з самых важных аспектаў вядзення знешнеэканамічнай дзейнасці – мытным афармленні грузаў. “БЕЛВІАТ” выступае ад імя бізнес-супольнасці ў дзяржаўных мытных органах, прадстаўляючы інтарэсы нашых партнёраў. Кожны, хто займаецца ЗЭД, выдатна дасведчаны, наколькі спецыфічнымі з’яўляюцца ўмовы, у якіх даводзіцца ажыццяўляць дзейнасць яе ўдзельнікам. Літаральна штодзень прымаюцца новыя прававыя акты, заключаюцца міжнародныя гандлёвыя дагаворы і пагадненні, змяняецца падыход да імпарту і экспарту тавараў. Асабліва ярка гэта стала выяўляцца ў апошнія гады, з пераходам на электроннае абарачэнне і цыфравізацыю ўсіх працэсаў. Правілы мяняюцца, але адно застаецца нязменным. Кампанія «БЕЛВІАТ» заўсёды ў курсе ўсіх апошніх абнаўленняў і заканадаўчых ініцыятыў. Наша задача – мытнае афармленне паставак нашых партнёраў у максімальна кароткія тэрміны.
Дзелавое крэда нашага агенцтва – “Адкрываючы межы“. Менавіта так мы вызначылі для сябе асноўную мэту нашай дзейнасці. Штодня дзясяткі партнёраў кампаніі «БЕЛВІАТ» увозяць вялікую колькасць тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь альбо экспартуюць іх у іншыя краіны. Для пастаўшчыка няма нічога больш непрыемнага, чым груз, які захрас у пункце мытнага афармлення. Таму наша работа выбудавана такім чынам, каб для вашых паставак не існавала меж і бар’ераў.
Не мае значэння, якім чынам вы перавозіце сваю прадукцыю – грузавым аўтамабільным транспартам, па чыгуначных шляхах або авіязносінах. Для вашай зручнасці прадстаўніцтва «БЕЛВІАТ» адкрыты ў Мінску, Гродне, Брэсце. Але ахоп нашай дзейнасьці не абмежаваны толькі гэтымі гарадамі. Кампанія займаецца дэклараваннем грузаў на любых пунктах мытнага афармлення Беларусі. Мы даем шырокі спектр мытных паслуг: афармленне выпуску для ўнутранага спажывання (імпарт), рэімпарт, часовы ўвоз (допуск), мытны склад, экспарт, рээкспарт, перапрацоўка на і па-за мытнай тэрыторыяй, часовы вываз. Акрамя таго, у кампаніі «БЕЛВІАТ» працуе аддзел сертыфікацыі. Калі ваша прадукцыя мае патрэбу ў атрыманні дэкларацыі, сертыфіката або іншага дакумента, які пацвярджае адпаведнасць тэхнічным рэгламентам Еўразійскага эканамічнага саюза або нацыянальным абавязковым патрабаванням, нашы спецыялісты акажуць прафесійную дапамогу ў падрыхтоўцы неабходнага пакета дакументаў для падачы ў акрэдытаваныя дзяржавай органы па сертыфікацыі.
Калектыў мытнага агенцтва “БЕЛВІАТ” – гэта больш за трыццаць вопытных і высокакваліфікаваных прафесіяналаў Звяртаючыся ў нашу кампанію, вы перадаеце мытнае дэклараванне грузаў у надзейныя рукі.