Паміж мытным агенцтвам «БЕЛВІАТ» і лагістычным аператарам STALOGISTIC дзейнічае партнёрская дамова. Удзельнікі ЗЭД Рэспублікі Беларусь могуць атрымаць комплекс паслуг па арганізацыі міжнародных грузаперавозак ад надзейнай лагістычнай кампаніі STALOGISTIC, а таксама якасна і з максімальнай выгадай зрабіць мытнае афармленне і сертыфікацыю грузаў з кампаніяй “БЕЛВІАТ”.
Намі была распрацавана спецыяльная акцыйная прапанова: скарыстайцеся комплекснай паслугай ад абедзвюх кампаній і атрымаеце доступ да сумеснай сістэмы скідак.
STALOGISTIC – міжнародны лагістычны 3PL-аператар з 10 офісамі ў чатырох краінах (Мінск, Масква, Санкт-Пецярбург, Казань, Уладзівасток, Наварасійск, Екацярынбург, Знаходка, Ташкент і Вільня). Пачаўшы сваю дзейнасць у 2003 г., сёння штат супрацоўнікаў STALOGISTIC налічвае больш за 370 спецыялістаў, якія штомесяц апрацоўваюць 4000 + заказаў. Перайсці на сайт STALOGISTIC stalogistic.com.
Кампанія прадастаўляе поўны комплекс паслуг у сферы лагістыкі, у тым ліку страхаванне і мытнае афармленне грузаў.
STALOGISTIC выбудавала глабальную сетку надзейных Партнёраў за кошт сяброўства ў міжнародных лагістычных асацыяцыях і альянсах, уключаючы World Cargo Alliance (WCA) – самую буйную ў свеце сетку незалежных экспедытарскіх кампаній. лагістыкі.
У кампаніі на высокім узроўні выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогій: ERP, TMS, BI, CRM, SRM. У тандэме з кліентаарыентаванай накіраванасцю бізнесу гэта забяспечвае высокі стандарт абслугоўвання.