Кампанія БЕЛВІАТ была зарэгістраваная 7 снежня 1993 г. Атрымала ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці ў якасці мытнага прадстаўніка 10 траўня 1995 г. Уключана ў рэестр мытных прадстаўнікоў на падставе ліста Дзяржаўнага Мытнага Камітэта Рэспублікі Беларусь № 1657 ад 08.02.2011 года і з 28.10.2011 года пацвердзіла свой статус, забяспечыўшы фінансавыя гарантыі ў суме 1 млн. еўра.

Рызыкі кампаніі застрахаваны на падставе поліса на суму 10000 базавых велічынь.

БЕЛВІАТ вядзе працяглае плённае супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Спецыялісты кампаніі выступаюць навуковымі кіраўнікамі студэнтаў БДУ, курыруючы напісанне дыпломных работ. На працягу амаль 10 гадоў БЕЛВІАТ прымае на практыку навучэнцаў з галоўнага ўніверсітэта краіны. Нашымі супрацоўнікамі была распрацавана праграма навучання і ўвядзення ў спецыяльнасць. За гэтыя гады больш за дваццаць студэнтаў атрымалі магчымасць замацаваць свае практычныя навыкі пад кіраўніцтвам спецыялістаў па мытным афармленні. Лепшыя з іх былі запрошаны на працу ў кампанію. З 2015 года на базе БЕЛВІАТ арганізаваны філіял кафедры мытнай справы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.